Темы

Прамы шлях да пажараў

Штогод з надыходам вясны некаторыя “гаспадары” пачынаюць выпальваць сухую траву, што часта прыводзіць да пажараў. Гаспадары домаўладанняў і дачнікі пасля зімы стараюцца навесці парадак на прысядзібнай тэрыторыі: паляць смецце, сухую траву і старое лісце, не задумваючыся аб наступствах.

Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі РАНС ужо неаднаразова тлумачылі, наколькі гэта небяспечна, сітуацыя з паламі застаецца актуальнай.
Толькі за мінулыя выхадныя ў нашай краіне адбыліся 94 пажары ў выніку спальвання сухой травы і смецця.
На жаль, не ўсе задумваюцца аб наступствах і недаацэньваюць ступень небяспекі выпальвання сухой расліннасці. Трэба памятаць, што гэта з’яўляецца пагрозай жыццю і маёмасці не толькі падпальшчыка, але і іншым грамадзянам, лясным масівам.

Перш чым паднесці падпаленую запалку да сухастою, ведайце, што, згодна з артыкулам 15.57 КаАП РБ, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў, віноўнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь.
Так, у мінулыя выхадныя жыхарка в. Мокравічы за невыкананне мер бяспекі пры спальванні травы паплацілася ўласным бюджэтам – яна заплаціць штраф у памеры 10 бв.
Таксама развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь (ст.15. 58 КаАП РБ).

МНС нагадвае, што для бяспечнага распальвання вогнішча і
спальвання смецця неабходны наступныя ўмовы:
– зацішнае надвор’е,
– ёмістасць з вадой аб’ёмам не менш за 10 л;
– ачышчаная ад верхняга слою глебы пляцоўка (шырынёй не менш за 0, 25 м), адлегласць ад якой павінна быць не менш за 10 м да будынкаў, 20 м – да ляснога масіву і 30 м – да сціртаў сена і
саломы.

Настойліва рэкамендуем выконваць наступныя правілы:
– не кідайце падпаленыя запалкі і недакуркі паблізу смецця, зараснікаў і ў лесапаласе;
– не падпальвайце сухую траву і чарот, не пакідайце патухлае вогнішча без нагляду ў непасрэднай блізкасці ад дамоў і гаспадарчых пабудоў;
– пры выяўленні прыроднага пажару паспрабуйце спыніць яго ўласнымі сіламі і абавязкова паведаміце пра здарэнне па тэлефонах 101 ці 112;
– правядзіце гутарку з дзецьмі і растлумачце, што ні ў якім разе нельга самастойна распальваць вогнішча, кідаць у яго невядомыя прадметы і аэразольныя балончыкі, якія могуць прывесці да выбуху.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.

Последние новости

Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Узнали какая погода будет в Белыничах на этих выходных

17 июля 2026
Читать новость
Культура

Чем удивит Славянский Базар сегодня. Узнали – рассказываем

17 июля 2026
Читать новость