Темы

Будаўніцтва вядзецца нізкімі тэмпамі

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца праверка выканання

мерапрыемстваў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2019 год і інвестыцыйнай праграмы Магілёўшчыны на 2019 год.

У рамках іх у бягучым годзе запланавана будаўніцтва з уводам у эксплуатацыю 40 станцый абезжалезвання ў 15 раёнах: Клімавіцкім – 7, Асіповіцкім – 5, Магілёўскім – 4, Бялыніцкім, Кіраўскім, Крычаўскім, Хоцімскім – па 3, Бабруйскім, Горацкім, Клічаўскім, Шклоўскім – па 2, Глускім, Круглянскім, Мсціслаўскім, Чавускім – па 1.

Як паказваюць вынікі кантролю, будаўніцтва станцый абезжалезвання вядзецца вельмі нізкімі тэмпамі.

Нягледзячы на тое, што да завяршэння справаздачнага года засталося крыху больш за месяц, аб’ём асваення запланаванага гадавога ліміту бюджэтных сродкаў да цяперашняга часу склаў менш за чвэрць (22%). У эксплуатацыю ўведзены толькі            5 з 40 аб’ектаў.

Пры гэтым, на шэраг станцый абезжалезвання яшчэ не распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя.

    Юрый ФРАЛОЎ,

    першы намеснік старшыні Камітэта

    дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

В Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах появилась «Ветеранская клумба»

12 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошёл рейд по местам массового отдыха людей у воды

12 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Люди жалуются на шум. Какие ограничения и почему предлагается ввести при сдаче дачных домиков?

11 июня 2026
Читать новость
Общество

А1 приглашает за покупками, которые сочетают выгоду, качество и максимум возможностей

10 июня 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Белыничская Искра» самый разгар пастбищного сезона

9 июня 2026
Читать новость