Темы

Грошы вернуты ў бюджэт

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падвяла вынікі праверкі БДСГА. Пры наяўнасці значнага навуковага патэнцыялу і развітай матэрыяльнай базы ў акадэміі ёсць нямала праблем. У іх ліку недастаткова высокі міжнародны рэйтынг установы, зніжэнне прывабнасці навучання па спецыяльнасцях сельгаспрофілю, скарачэнне агульнай колькасці навучэнцаў і нізкая доля замежных студэнтаў, неэфектыўнае выкарыстанне асобных будынкаў і памяшканняў, жылога фонду інтэрнатаў і многія іншыя.

Кантралёрамі таксама выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства пры ажыццяўленні ўстановай фінансава-гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку пры правядзенні дзяржаўных закупак, выплаце заработнай платы, адпускных і іншых выплат. Па выніках праверкі акадэміяй ужо вернута больш за 20 тыс.рублёў расходаваных з парушэннем заканадаўства сродкаў. За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута ўстанова і 49 яе работнікаў, да дысцыплінарнай – 26. Распрацаваны і рэалізуецца план мерапрыемстваў па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Калегіяй звернута ўвага кіраўніцтва акадэміі і галіновага міністэрства на неабходнасць прыняцця дадатковых мер па выкананні даручэнняў Прэзідэнта ў частцы забеспячэння падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці.

Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

В Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах появилась «Ветеранская клумба»

12 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошёл рейд по местам массового отдыха людей у воды

12 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Люди жалуются на шум. Какие ограничения и почему предлагается ввести при сдаче дачных домиков?

11 июня 2026
Читать новость
Общество

А1 приглашает за покупками, которые сочетают выгоду, качество и максимум возможностей

10 июня 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Белыничская Искра» самый разгар пастбищного сезона

9 июня 2026
Читать новость