Темы

Кантроль за працай лесагаспадарчай галіны

Кантроль за працай лесагаспадарчай галіны

Камітэтам дзяржкантролю вобласці ў рамках нагляду за працай лесагаспадарчай галіны рэгіёна праведзена праверка ў ДЛГУ «Краснапольскі лясгас» і выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і набыццё за іх кошт маёмасці.

Так, лясгасам у 2015­2018 гг. за кошт сродкаў бюджэту для патрэб лясной гаспадаркі былі набыты 5 аўтамабіляў МАЗ і лесавозныя прычэпы да іх агульным коштам больш за 800 тыс. рублёў, якія на самой справе выкарыстоўваліся выключна для камерцыйнай дзейнасці лясгаса. У ходзе праверкі аўтамабілі і прычэпы перададзены на баланс лесапункта, а сродкі, якія выдаткоўваліся з парушэннем заканадаўства, вернуты ў бюджэт.

На працягу трох апошніх гадоў у лясгасе сістэматычна дапускалася назапашванне адходаў лесапільнай вытворчасці звыш дазволеных аб’ёмаў. Аднак экалагічны падатак за захоўванне адходаў звыш нормы ім не вылічаўся. Па выніках праверкі падатак і пеня ў памеры 49 тыс. рублёў выплачаны ў бюджэт.

Кантроль за працай лесагаспадарчай галіны працягваецца.

Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем