Темы

Праверылі якасць жыллёва-камунальных паслуг

У сакавіку бягучага года на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці якасці аказання асобных жыллёвакамунальных паслуг у г. Магілёве.

Устаноўлена, што жыллёвы фонд горада эксплуатуецца і абслугоўваецца не належным чынам. У ходзе кантролю выяўлена больш за 3 тысячы парушэнняў пры эксплуатацыі дзевяццю арганізацыямі ЖКГ (КУП “ЖРЭУ Ленінскага раёна г. Магілёва”, КУП “ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Магілёва”, ТАА “ЖылЭкспА”, ТДА “Камунальнік МК”, ТДА “Камунальнік-строй”, ТДА “Жылкантакт”, ТАА “Вендора-тэрма”, ЧЖЭУП “ВестаБіс”, ТАА “Жылкамгруп”) 55-ці шматкватэрных жылых дамоў.

Сярод тыповых недахопаў: неналежнае ўтрыманне фасадаў, уваходных груп, запорна-перагаворных прылад, адмостак, дапаможных памяшканняў і ўнутраных канструкцыйных элементаў жылых дамоў, прыдамавых тэрыторый, уключаючых дзіцячыя гульнявыя, спартыўныя і кантэйнерныя пляцоўкі.

Асноўнымі прычынамі такога стану спраў з’явіліся няякаснае аказанне ЖКП жыллёва-эксплуатацыйнымі арганізацыямі, прыніжаны кантроль з боку органаў улады і кантрольных (наглядных) служб за выкананнем парадку эксплуатацыі жылых дамоў і ўтрымання прыдамавых тэрыторый, недасканаласць існуючай сістэмы фінансавання работ па падтрыманні жылых дамоў у належным санітарна-тэхнічным стане, няякаснае выкананне будаўніча-мантажных работ пры ўзвядзенні новых жылых дамоў, недастатковы ўзровень культуры насельніцтва ў пытаннях эксплуатацыі жылых дамоў, эфектыўнага выкарыстання прыдамавых тэрыторый і захавання санітарнага парадку на іх.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

Легенда отечественного футбола Виталий Кутузов посетил Белыничи

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Узнали какая погода будет в Белыничах на этих выходных

17 июля 2026
Читать новость