Темы

Разгледжана выкананне даручэнняў Прэзідэнта

Калегіяй Камітэтадзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана выкананне ў рэгіёне даручэнняў Прэзідэнта па мінімізацыі аб’ёмаў непрадукцыйнага выбыцця буйной рагатай жывёлы.

Калегіяй адзначана, што органамі ўлады, гаспадаркамі рэгіёну вядзецца мэтанакіраваная праца па скарачэнні непрадукцыйнага выбыцця жывёлы. Да прыкладу, ажыццяўляецца дадатковая закупка індывідуальных домікаў для ўтрымання цялят, пастэрызатараў малака для іх выпойвання, высакаякасных камбікармоў для маладняку, узмоцнены кантроль за выкананнем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў на жывёлагадоўчых аб’ектах гаспадарак. Прынятымі мерамі забяспечана зніжэнне ў 2019 годзе невытворчага выбыцця жывёлы на 8,1%, у тым ліку падзяжу на 4,7%.

Разам з тым, у рэгіёне маюцца значныя рэзервы мінімізацыі неабгрунтаванай страты жывёлы.

Адзін з іх – падаўжэнне даўгалецця кароў да найбольш прадуктыўных 4-5 лактацый (гадоў). У сельгасарганізацыях Магілёўскай вобласці ў сярэднім гэты паказчык пакуль складае толькі 3,1 лактацыі, што негатыўным чынам адбіваецца на атрыманні надояў і рэнтабельнасці жывёлагадоўлі.

Таксама значнымі рэзервамі для галіны з’яўляецца рашэнне праблемы недастаткова збалансаванага кармлення буйной рагатай жывёлы, у першую чаргу за кошт поўнага забеспячэння высакаякаснымі канцэнтраванымі кармамі, павышэння ўзроўню зоаветэрынарнага абслугоўвання, строгага захавання тэхналагічных рэгламентаў утрымання жывёлы і ветэрынарна-санітарных норм вытворчасці малака.

Пакуль жа супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю працягваюць выяўляць парушэнні парадку вакцынацыі БРЖ, нявысветленасць прычын выбыцця пагалоўя, невядзенне ветэрынарнай дакументацыі, недастатковую забяспечанасць ветпрэпаратамі і дэзсродкамі, неналежнае выпойванне маладняка малодзівам, зніжаны кантроль за якасцю кармлення пагалоўя і інш.

У першую чаргу такія недахопы абумоўлены чалавечым фактарам, зніжаным попытам на работнікаў жывёлагадоўчых аб’ектаў, неналежнай рэгламентацыяй іх службовых абавязкаў, адсутнасцю дзейсных механізмаў стымулявання за захаванасць жывёлы і матэрыяльнай адказнасці за неабгрунтаванае яе выбыццё. Патрабуе вырашэння і праблема агульнага недахопу кваліфікаваных спецыялістаў у жывёлагадоўлі. Да прыкладу, у гаспадарках рэгіёну ў апошнія гады пастаянна лічыцца ад 150 да 200 вакансій заатэхнікаў і ветурачоў.

Таксама калегіяй была звернута ўвага органаў улады на неабходнасць скарачэння аб’ёмаў прырэзкі буйной рагатай жывёлы на ўнутрыгаспадарчыя патрэбы.

           Юрый ФРАЛОЎ,

           першы намеснік старшыні

           Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость