Темы

Выявілі парушэнні і недахопы

Выявілі парушэнні і недахопы

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу нарыхтоўкі кармоў і сяўбы азімых культур.

Яго вынікі сведчаць, што ў цэлым забяспечана арганізаванае правядзенне корманарыхтоўкі. На 7 кастрычніка гаспадаркамі рэгіёна нарыхтавана больш за 0,9 млн т кармавых адзінак (што складае 66% ад плана), на адну ўмоўную галаву жывёлы – больш за 23 цэнтнеры кармавых  адзінак (на 0,5 цэнтнера больш мінулагодняга паказчыка).

У рэгіёне актыўна вядзецца сяўба азімых культур: на 7 кастрычніка яны былі пасеяны на плошчы 181,6 тыс. га, або 79% ад запланаванага.

Разам з тым у асобных гаспадарках Камітэтам дзяржкантролю адзначаліся недахопы, якія негатыўна ўплываюць на эфектыўнасць нарыхтоўкі кармоў, правядзенне восеньскай сяўбы.

З улікам прапаноў камітэта прыняты меры па актывізацыі рамонту кормаўборачнай тэхнікі, якая прастойвала па тэхнічных і арганізацыйных прычынах у ААТ “Жорнаўка-Агра” і ААТ “Ясень-Агра” Асіповіцкага раёна, ААТ “Круглянская Іскра” Круглянскага, ААТ “Трылесіна-Агра” і ААТ “Дрыбінрайаграпрамтэхзабеспячэнне” Дрыбінскага, ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” Бабруйскага, ААТ “Племянны завод “Ціманава”, ААТ “Раднянскі”, філіяле “Ніва-Агра” ААТ “Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў” Клімавіцкага раёна і іншых гаспадарках, сельгастэхнікі для пасяўной – у ААТ “Амкадор-Шклоў” Шклоўскага, ААТ “Гіжанка-Агра” Слаўгарадскага, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Асіповіцкага, ЗАТ “Вялікія Славені” Шклоўскага, ААТ “Хоцімскі тэхнакомплекс” і ААТ “Ліпаўка” Хоцімскага, ААТ “Следзюкі” Быхаўскага раёнаў і ў іншых сельгасарганізацыях.

Па выяўленых у ААТ “Круглянская Іскра”, “Бярэзіна-Агра-Люкс” і “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Стасеўка” і “Аграмашсэрвіс” Бабруйскага раёна парушэннях тэхналагічных рэгламентаў пры нарыхтоўцы кармоў (няякасная падрыхтоўка траншэй, зацягванне тэрмінаў закладкі сіласу, недахоп кансервантаў і іншыя) мясцовымі органамі ўлады прымаюцца меры па недапушчэнні падобнага ў правераных гаспадарках і ў цэлым па вобласці.

У ходзе маніторынгу Камітэтам спынены выпадкі прыпісак у аператыўнай справаздачнасці аб’ёмаў выкананых палявых работ у ААТ “Аграмашсервіс”, і “Агракамбінат “Бабруйскі”, “Племянны завод “Ціманава”, “Раднянскі” і адасобленым структурным падраздзяленні “Дапаможная гаспадарка” ААТ “Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод”, ААТ “Гіжанка-агра” Слаўгарадскага раёна.

     Юрый ФРАЛОЎ,

     першы намеснік старшыні Камітэта

     дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость