Темы

Юныя, пазітыўныя і таленавітыя

Сапраўднае свята падарылі сваім бацькам, бабулям, дзядулям, сябрам і настаўнікам выхаванцы Вішоўскага і Галоўчынскага філіялаў дзіцячай школы мастацтваў падчас справаздачнага канцэрта, які адбыўся ў актавай зале Вішоўскай СШ.

Падвядзенне вынікаў – заўсёды адказная задача не толькі для педагогаў, але і вучняў.

Перад канцэртам увазе гледачоў была прадстаўлена выстава творчых работ юных мастакоў і наведвальнікаў класа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пад кіраўніцтвам настаўніцы Алены МАЛХАСЯН.

Некаторыя са школьнікаў упершыню выступалі на вялікай сцэне, таму вельмі хваляваліся. Але пры падтрымцы сваіх педагогаў Таццяны АШВІЛАВАЙ, Юліі ГАРБУЗАВАЙ, Тамары БІРУКОВАЙ, Анастасіі ІГНАТАВАЙ і Таццяны ДАРОШЧАНКА яны выдатна справіліся са сваімі заданнямі і прадэманстравалі прыгожыя музычныя і харэаграфічныя нумары. Выступленне юных зорачак: піяністаў Ксеніі ШЭРСТНЁВАЙ і Вадзіма КУЖАЛЬКОВА, спявачкі Дар’і ДЗЯНІСАВАЙ, удзельнікаў танцавальных калектываў, а таксама інструментальнага ансамбля вучняў і педагогаў ДШМ суправаджалася самымі шчырымі апладысментамі.

Самыя лепшыя ўзоры сваёй творчасці юныя і таленавітыя выхаванцы музыкальнай школы пакажуць на выніковым раённым канцэрце ў Бялынічах.

                                                                                           Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                                                                                              Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем