Темы

Краў і не чырванеў

Жыхар вёскі Банькі, што на Кругляншчыне, К., бацька дваіх малалетніх дзяцей, які на працягу апошніх трох гадоў нідзе не працаваў, вырашыў зарабіць на жыццё злачынным шляхам.

З восені 2015 па лістапад 2018 года на тэрыторыі нашага раёна ён зрабіў шэраг крадзяжоў маёмасці з дамоў і лецішчаў. Краў і заставаўся беспакараным. Але, як гаворыцца, колькі вяровачцы ні віцца, канец усё роўна будзе. Так адбылося і з гэтым мужчынам, які ў лістападзе мінулага года рашыўся на чарговы крадзёж прадуктаў харчавання з прыватнай крамы ў аг. Галоўчын. Але на гэты раз на месцы злачынства ён забыў уласныя рэчы. Па гэтых слядах і ўдалося яго выявіць.

Як высветлілася пазней, толькі на тэрыторыі Круглянскага раёна ён  зрабіў 10 крадзяжоў і “пагаспадарыў” таксама ў суседніх раёнах.

Злодзей асуджаны судом Круглянскага раёна да двух гадоў пазбаўлення волі.

                                                                                Алена ЯЦКОВА,

                                                                                  следчы РАСК.

Последние новости

Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Узнали какая погода будет в Белыничах на этих выходных

17 июля 2026
Читать новость
Культура

Чем удивит Славянский Базар сегодня. Узнали – рассказываем

17 июля 2026
Читать новость