Темы

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 4 па 17 сакавіка праваахоўнікі склалі 62 адміністрацыйныя пратаколы

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 4 па 17 сакавіка праваахоўнікі склалі 62 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 42, дробнае хуліганства – 7, сямейны скандал – 6, дробны крадзеж – 3.

Сужыцель—губіцель. Жыхарка вёскі Мокравічы паскардзілася праваахоўнікам на сужыцеля, які ўдарыў яе некалькі разоў па галаве палкай. Праверку праводзіць ААПП.

Купіў на сваю галаву.  Бялынічанін патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць да адказнасці невядомага грамадзяніна, які прадаў яму групу ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”, але доступу да рэсурсу пакупнік так і не атрымаў.  Праверку праводзіць АКВ.

П’юць і не баяцца. Супрацоўнікі міліцыі выяўляюць выпадкі знаходжання працаўнікоў арганізацый на сваіх рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня пад “мухай” быў працаўнік МТК “Атверніца” (ААТ “Аграсэрвіс”), а роўна праз тыдзень яго “подзвіг” паўтарыў вартаўнік машыннага двара ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Паліва. Супрацоўнікі АДАІ РАУС каля аг. Цяхцін спынілі аўтамабіль “Фальксваген”, кіроўца якога перавозіў 20 літраў пафарбаванага дызпаліва. Аўтааматар атрымаў адміністрацыйны пратакол.

“Металіст”. Магіляўчанін патэлефанаваў у дзяжурную службу РАУС і паскардзіўся на невядомага, які “пагаспадарыў” на яго лецішчы ў в. Навасёлкі Вішоўскага сельсавета і вынес адтуль металічныя рэчы.

Узбуджана крымінальная справа.

Ганна КАВАЛЁВА.

Последние новости

Новости Беларуси

В Горках на базе БГСХА завершают строительство крупнейшей в Беларуси агролаборатории

17 ноября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах вручили еще одну «Бацькаву кашулю»

17 ноября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Международная выставка-ярмарка PRODEXPO-2026 открылась в Минске

17 ноября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси нашли гигантское гнездо редкой птицы – в нём мог бы поместиться человек

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

В Белыничском районе с 16 по 22 ноября пройдет республиканская акция «Безопасная цифровая среда»

17 ноября 2026
Читать новость
РОВД информирует

Разъясняет участковый инспектор милиции Белыничского РОВД

17 ноября 2026
Читать новость