Темы

Прысвячаецца памяці Міхася Карпечанкі

Прысвячаецца памяці Міхася Карпечанкі

Гэта было на прыканцы 2018 года. У нашай раеннай газеце праводзіуся конкурс «Мая Радзіма», які быў прысвечаны трохгоддзю малой радзімы.

Конкурс праходзіў у трох намінацыях: «Верш», «Фотаздымак» і «Апавяданне». Я вырашыў стаць удзельнікам конкурсу і ўпершыню пераступіў парог рэдакцыі, дзе пазнаёміўся з добрай часткай яе калектыву.

Карэспандэнт газеты Святлана Магілеўчык уважліва выслухала мяне, запісала вершы, якія я расказваў па памяці. У снежні тры з іх былі надрукаваны ў газеце «Зара над Друццю». За верш «Прывітанне шпаку» мне было прысуджана трэцяе месца, а ў адным з наступных нумароў пазначаны дзень і час узнагароджання пераможцаў.

На двары была зіма. У Бялынічы я прыехаў крыху раней. Чакаць давялося ў кабінеце галоўнага рэдактара. Міхась Карпечанка (тады ён узначальваў калектыў газеты) сустрэў мяне з радасцю. Мне нават здалося, што ён ведае мяне ўсё жыццё. Амаль з парога ён запытаў: «Коля, чаму ты так доўга не пісаў?»
Ён пацікавіўся, як я жыву, ці ёсць дзеці ці ўнукі. Быў час – я пачытаў яму верш, а ён падтрымаў мяне і сказаў, каб я ў наступны раз прыняў удзел у конкурсе і працягваў пісаць далей.

У невялікай зале рэдакцыі нарэшце сабраліся ўсе ўдзельнікі конкурсу. У намінацыі «Верш» былі пераможцамі людзі старэйшага ўзросту – Генадзь Лапо, Ірына Траццякова і я. А ў намінацыі «Фотаздымак» – моладзь: Караліна Раманава і Эльвіра Накцава. Я з цікавасцю назіраў, як Міхась Аляксеевч размаўляў з дзяўчынкамі, прапаноўваў, каб яны ехалі на вучобу ў Мінск, паступалі ў БДУ на факультэт журналістыкі.
Запомніліся і такія словы, якія ён сказаў ім:
– Выбірайце, што лепш, сініца ў руках ці журавель у небе?

Кожны пераможца конкурсу атрымаў з рук Міхаіла Аляксеевіча дыплом і каштоўны падарунак, шчыры поціск рукі і словы ўдзячнасці ўсім пераможцам. А затым – фотаздымак на памяць.

Я яшчэ двойчы прымаў удзел у конкурсе. У 2019 годзе я атрымаў грамату «За актыўны ўдзел у конкурсе», а ў 2020 годзе мне зноў пашанцавала. У намінацыі «Проза» за замалёўку «Дрэвы на прыпынку» мне было прысуджана 1 месца.

У тым годзе па свеце гуляла эпідэмія кавіду, людзі вельмі хварэлі. Масавыя мерапрыемствы былі забаронены. Мая жонка была ў Бялынічах і зайшла ў рэдакцыю. Міхаіл Аляксеевіч перадаў праз яе мне прывітанне, дыплом і каштоўны падарунак – кнігу «…І Маці Божай памалюся».

За сваё жыццё я прачытаў толькі некалькі кніг. На першым месцы ў мяне была праца, сям’я, спорт, паляванне, рыбалка. Мне падабалася назіраць за прыродай, вясной сустракаць птушак, узімку падкармліваць тых пярнатых, што прыляталі на падворак. Я люблю садзіць дрэвы, пісаць вершы. Ужо ў сталым узросце адважыўся напісаць у газету…

Калі я ўзяў у рукі падарунак-кніжку і прачытаў яе, то наогул разгубіўся. Храмы я не наведваю, але свят царкоўных прытрымліваюся ўсіх – абавязкова. Пра Бога – пішу.

Кнігу я прачытаў вельмі хутка. Якая, аказваецца, багатая духоўная гісторыя Бялыніччыны, і як аўтару кнігі Міхасю Карпечанку ўдалося яе цікава расказаць!

У гэтай кніжцы ёсць і пра месцы, дзе мне давялося пабываць і пабачыць на свае вочы ўсю іх прыгажосць. У Свяцілавічах я наведваў былы касцёл Святога Людовіка, у весцы Заполле — каменны крыж. У 1960-х гадах у Бялынічах бачыў руіны былога манастыра…

У мяне была думка, што калі дазволіць здароўе і буду ў Бялынічах, абавязкова зайду ў рэдакцыю і падзякую Міхасю Аляксеевічу за яго працу. Але я не паспеў, ён раптоўна пайшоў з жыцця.

Здарылася гэта вясной, 12 красавіка, калі толькі пачынае абуджацца прырода, калі празрыстымі слязьмі плачуць клёны і бярозы.

Жыццё працягвалася, на некаторых дрэвах з’яўляліся маленькія лісточкі, прабіваліся з зямлі і набіралі моц чырвоныя цюльпаны, вярталіся з выраю птушкі…

Я вельмі даўно выпісваю газету «Зара над Друццю», у якой шмат гадоў працаваў Міхась Карпечанка. Раёнка і каштоўны падарунак – кніжка, сталі для мяне добрай памяццю пра гэтага цікавага чалавека, журналіста і краязнауцу.

Мікалай Саукін

Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»

Последние новости

Новости района

В Дручанах прошел праздник деревни

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

Легенда отечественного футбола Виталий Кутузов посетил Белыничи

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость