Темы

Пытанне экалагічнага стану ракі Друць не першы год хвалюе пенсіянера райцэнтра Генадзя Юхневіча

Пытанне экалагічнага стану ракі Друць у сувязі з ваганнем узроўню вады, што адбываецца з-за яго рэгулявання на Цяцерынскай гідраэлектрастанцыі, не першы год хвалюе пенсіянера райцэнтра Генадзя Юхневіча.

Яго турбуе тое, што пасля зніжэння ўзроўню вады ў рацэ ікра, адкладзеная рыбай, застаецца на берагах і каляводных раслінах, а потым засыхае. Каб вырашыць гэту праблему, Генадзь Францавіч восенню мінулага года падчас правядзення прыёму грамадзян звярнуўся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрыя ГОБАРАВА.

У вызначаны тэрмін намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ праінфармаваў Генадзя Юхневіча, што сутнасць яго пытання перададзена на разгляд у РУП “Магілёўэнерга” і аблкамітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У адказе было сказана, што работа станцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праектным рашэннем і наступнымі лімітавымі ўзроўнямі вадасховішча адносна адзнакі ўзроўня мора: максімальны – 173, 50 м (перавышэнне гэтага ўзроўню выклікае пераліў з вадасховішча праз шчыты вадаскіду без выпрацоўкі электраэнергіі); мінімальны – 173, 30 м (зніжэнне вады вадасховішча ніжэй за гэты ўзровень не ажыццяўляецца па ўмовах экалагічнага стану ў вярхоўях ракі Друць, а таксама па эканамічнай мэтазгоднасці – з-за падзення магутнасці генератараў і памяншэння выпрацоўкі электраэнергіі.

“Нармальны рэжым працы ГЭС абумоўлены дасягненнем максімальнага ці блізкага да яго ўзроўню вады ў вадасховішчы. Пропуск вады праз генератары ажыццяўляецца ў межах гранічных узроўням 173, 30 – 173, 50 м. Час і перыяд функцыянавання станцыі абумоўлены толькі хуткасцю напаўнення вадасховішча да гранічнага (максімальнага) узроўню. Адпаведна, у засуху ГЭС можа прастойваць некалькі дзён запар, а пры зацяжных дажджавых ападках працаваць кругласутачна.

Скід вады праз шчыты вадаскіду ажыццяўляецца толькі ў перыяд пропуску паводкавых вод, анамальных ліўневых ападкаў. Гэта звязана з немагчымасцю пропуску гэтых вод праз турбіны генератараў па прычыне хуткага павышэння ўзроўню вады ў вадасховішчы вышэй дапушчальнага, з магчымым механічным пашкоджаннем (прарывам плаціны)”, – напісалі ў адказе Генадзю Юхневічу.

Пры гэтым, звярнулі ўвагу, што ўсе параметры работы ГЭС фіксіруюцца ў аператыўных журналах дзяжурнага ГШК ГЭС і дыспетчара РЭС.

Але для Генадзя Юхневіча такі адказ не стаў вычарпальным, таму 23 сакавіка бягучага года падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі з такім жа пытаннем ён звярнуўся да старшыні аблвыканкама. У сувязі з гэтым была арганізавана сустрэча на Цяцерынскай гідраэлектрастанцыі. У прысутнасці намесніка старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Канстанціна ЦЕПЛЯКОВА, начальнікаў ПТА РУП “Магілёўэнерга” Віталя МАКАРАНКІ, Круглянскага РЭС Юрыя РАМАНЬКОВА, Бялыніцкай і Круглянскай райінспекцый ПРіАНА Юрыя СІМАНАВА і Віктара АТРАШКЕВІЧА Генадзю Францавічу наглядна патлумачылі прынцып работы ГЭС, адказалі на ўсе пытанні, якія яго цікавілі.

– Мы працуем у межах 50 см па шкале, – адзначыў Юрый Раманькоў. – Калі ўзровень вады паднімецца вышэй за 173,50 м, узнікае пагроза разбурэння плаціны, а калі ніжэй 173,30 м – узровень вады Друці ў Круглым будзе на 50 см менш, што таксама выклікае пытанні ў жыхароў райцэнтра.

– А ўзровень вады ў Друці вагаецца больш чым на метр. Калі не прыняць ніякіх мер, што мы пакінем нашчадкам? – задаў пытанне Генадзь Юхневіч.

Яны разам прапрацоўвалі розныя шляхі вырашэння праблемы і прыйшлі да высновы, што ў бліжэйшы час будуць прадуманы ўсе магчымыя варыянты і вызначаны мерапрыемствы.

Праз некаторы час абласны камітэт ПРіАНА звярнуўся ў РУП “Магілёўэнерга” з прапановай распрацаваць рэгламент работы Цяцерынскай ГЭС у вясновы перыяд.

Пасля прапрацоўкі дадзенага варыянту РУП “Магілёўэнерга” прынята рашэнне на перыяд нерасту рыбы да 31 мая вырабляць выпрацоўку ўзроўню вады адным генератарам у межах дазволеных узроўняў.

Гэты варыянт ужо выкарыстоўваецца на практыцы. Уключэнне ў работу другога генератара пры неабходнасці робіцца пры перавышэнні максімальнага ўзроўню вады (звыш 173,50 м) для выключэння развіцця аварыйных сітуацый, звязаных з магчымым разбурэннем плаціны.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

15 мая в Беларуси будет отмечаться Международный День семьи

13 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси посеяно 85 процентов всех яровых культур

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

13 мая 2026
Читать новость
Новости области

Тематическую горячую линию проведёт Могилевский облисполком

13 мая 2026
Читать новость
Общество

Мнение: Польша тонет в долгах и скандалах

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский РОЧС информирует: как провести купальный сезон без происшествий

13 мая 2026
Читать новость