Темы

Спартландыя сярод актывістаў прафсаюзных пярвічак прайшла на базе ФАКу “Друць”

 

Спартландыя сярод актывістаў прафсаюзных пярвічак, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын – 8 Сакавіка, прайшла на базе ФАКу “Друць” напярэдадні самага жаноцкага і пяшчотнага свята.

Арганізатарамі гэтых спаборніцтваў выступілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ і РА прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У спартландыі ўдзельнічалі тры каманды: райвыканкама, РЦСАН і дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Адным з самых галоўных крытэрыяў сярод спартсменаў была не толькі добрая фізічная падрыхтоўка, але таксама і прафсаюзная актыўнасць, сяброўства і падтрымка калег.

Удзельнікі каманд спаборнічалі ў гульнёвых эстафетах, дэманстравалі свае лепшыя якасці: лоўкасць, хуткасць, кемлівасць і знаходлівасць. А яшчэ ўсе яны паказалі сапраўдны спартыўны азарт і падарылі сваім заўзятарам шмат пазітыўных перажыванняў. 

У выніку, ва ўпартай барацьбе за пераходны кубак спаборніцтваў перамогу атрымала дружына РЦСАН. Старшыня РК прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Лідзія ЦАПІКАВА ўручыла ім кубак, Дыплом і салодкі падарунак. А загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Васіль КРАЎЦОЎ падарыў жанчынам гэтай каманды кветкі ў гонар надыходзячага свята. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна зборныя райвыканкама і ДІСІ.

З віншаваннямі да ўсіх жанчын і асабліва ўдзельніц спартакіяды звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА. Ад РА ГА “Беларускі саюз жанчын” яна ўручыла каштоўны падарунак начальніку арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алене ЯРМОЛЕНКА за актыўны ўдзел у спаборніцтвах, пазітыўны настрой і ў сувязі з надыходзячым святам. Цёплыя словы выказала на адрас спартсменаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Яна таксама ўручыла спецыяльны Дыплом і падарунак                   удзельніцы каманды РЦСАН Вераніцы ШПАКОЎСКАЙ за актыўнасць і волю да перамогі. Яшчэ адна актыўная ўдзельніца з каманды дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Надзея БЫЧКОВА была адзначана каштоўным падарункам – гадзіннікам з сімволікай – ад РА РГА “Белая русь”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.  

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем