Темы

Вялікай размовы працяг

Нагадаем, што “Вялікая размова з Прэзідэнтам” прайшла ў першы месяц каляндарнай вясны ў фармаце адкрытага дыялогу кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.

Напярэдадні яе інфармагенцтва БелТА правяло акцыю “Ваша пытанне Прэзідэнту”, падчас якой паступіла амаль 2 тысячы пытанняў і прапаноў. Сваімі надзённымі праблемамі з кіраўніком дзяржавы падзяліліся і двое жыхароў нашага раёна, аб чым рэдакцыя праінфармавала чытачоў газеты ў папярэднім нумары “Зары над Друццю”, адзначыўшы, што гэтыя звароты знаходзяцца ў працэсе разгляду.

І вось чарговая нагода прадоўжыць гэту тэму. Паводле інфармацыі ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магаблвыканкама, пытанне аб непрадаўжэнні кантракта з гаспадаром шматдзетнай сям’і з г. Бялынічы вырашылася тым, што наймальнік паведаміў гэтаму работніку аб прадаўжэнні з ім працоўных адносін на тэрмін да 3 красавіка 2022 года. Ад работніка таксама паступіла наймальніку ініцыятыўная заява аб прадаўжэнні кантракта на вышэй названы тэрмін.

Што ж да зварота адносна афармлення права на зямельны ўчастак у вёсцы Заазер’е, то гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі вырашэння. У прыватнасці, праваахоўныя органы праводзяць праверку інфармацыі заяўніцы аб факце падробкі дакументаў па адводзе зямельнага ўчастка пасадавымі асобамі аднаго з праектных інстытутаў.

Адзначым таксама, што жанчыне неаднаразова даваліся вычарпальныя адказы, тлумачыўся парадак афармлення правазасведчвальных дакументаў на зямельны ўчастак. У тым ліку і на спрэчныя дадатковыя 0,05 гектара.

Міхась КАРПЕЧАНКА.      

Последние новости

Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Узнали какая погода будет в Белыничах на этих выходных

17 июля 2026
Читать новость
Культура

Чем удивит Славянский Базар сегодня. Узнали – рассказываем

17 июля 2026
Читать новость