Темы

Вывесці вобласць на лідарскія пазіцыі

На пазачарговай сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, якая адбылася 3 красавіка, аднагалосна зацверджаны на пасадзе старшыні аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ, а перад кіраўніцтвам вобласці пастаўлена задача вывесці рэгіён да канца 2020 года на лідарскія пазіцыі.

Прадстаўляючы новага губернатара, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля КАЧАНАВА нагадала, што Леанід Канстанцінавіч доўгі час працаваў у сферы сельскай гаспадаркі, у тым ліку на розных адміністрацыйных пасадах, а з 2012 года быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

– Я спадзяюся, што на новай пасадзе ён праявіць свае прафесійныя веды, уменне працаваць з людзьмі і зробіць усё, каб надаць новы імпульс развіццю Магілёўскай вобласці, – сказала яна.

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, кадравыя змены ў Магілёўскай вобласці перш за ўсё звязаны з тым, што рэгіён апошнія гады па сацыяльна-эканамічным развіцці займаў практычна заўсёды апошнія месцы. У той жа час у вобласці вялікі патэнцыял, працавітыя людзі, але выканальніцкая дысцыпліна, на жаль, пакідае жадаць лепшага.

– У вобласці неабходна навесці парадак, і, як патрабуе кіраўнік дзяржавы, жалезная дысцыпліна павінна быць ва ўсім. Пастаўленыя перад рэгіёнам задачы па выхадзе на лідарскія пазіцыі можна выканаць толькі дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх зацікаўленых, у тым ліку дэпутацкага корпуса, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, выканаўчых органаў улады. І для гэтага ўсё неабходнае ёсць. А канчатковым вынікам работы павінна стаць павышэнне дабрабыту кожнага жыхара рэгіёна, – падкрэсліла Наталля Качанава.

Леанід Заяц падзякаваў дэпутацкаму корпусу за аказаны яму высокі давер і адзначыў, што перад ім і кадрамі Магілёўскай вобласці пастаўлена няпростая задача – вывесці да канца 2020 года рэгіён на лідарскія пазіцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці.

– Часу для гэтага ў нас мала, таму не буду нікога ўгаворваць працаваць. Спадзяюся, кадры цудоўна разумеюць сітуацыю і стануць мне апорай па дасягненні пастаўленых задач. Адна з важнейшых на бліжэйшы час – правесці ў аптымальны тэрмін і якасна пасяўную кампанію збожжавых, – сказаў губернатар Магілёўшчыны.

Наталля Качанава таксама прадставіла дэпутацкаму корпусу вобласці і апарату аблвыканкама новага памочніка Прэзідэнта-інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла РУСАГА, які быў прызначаны кіраўніком дзяржавы на гэту пасаду 1 красавіка.

  Міхась КАРПЕЧАНКА.

 

Последние новости

Общество

Белстат призывает к бдительности: мошенники могут использовать перепись населения в своих целях

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Красная книга Беларуси пополнилась новыми видами

12 мая 2026
Читать новость
Общество

Какой штраф грозит пешеходам на велодорожке?

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Как снизить плату за аренду госнедвижимости для бытовых услуг

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси повысили требования к арендному жилью

12 мая 2026
Читать новость