Темы

Лютаўская блакіроўка 1944 года

Лютаўская блакіроўка 1944 года

Падчас гітлераўскай акупацыі немцы праводзілі супраць партызан маштабныя карныя аперацыі
ў выглядзе блакіровак партызанскіх раёнаў з дапамогай франтавых войск, танкаў і авіяцыі. У лютым 1944 года нямецкафашысцкія акупанты зрабілі чарговую спробу блакіраваць партызанскія злучэнні на тэрыторыях Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў у лясах каля вёсак Сіпайлы і Усакіна.

2 лютага карнікі з’явіліся ў вёсцы Крукі і абстралялі вёску Масцішча. Немцы і паліцаі з гарнізонаў вёсак Ізобішча, Сурды, Галоўчын і Сіваі пачалі блакіроўку партызан у раёне населеных пунктаў Навасёлкі, Мерч і Смятанічы. Карнікі абстрэльвалі з мінамётаў суседнія паселішчы. Падчас правядзення карных аперацый немцы знішчалі ў вёсках сена, забіралі ў насельніцтва жывёлу, хлеб, бульбу і іншыя прадукты, імкнучыся пакінуць партызанскія раёны без харчавання і фуражу.

8 лютага 1944 года 122-гі партызанскі полк «За Радзіму» быў вымушаны пакінуць населеныя пункты, у якіх размяшчаўся яго асабовы склад і зімовы лагер. Адыход праводзіўся ў паўночным напрамку ў бок вёскі Ігліца, затым партызаны павярнулі на захад, у Бярэзінскі раён, і прайшлі міма вёскі Дулебы. Пры гэтым 122-гі полк рухаўся ў хвасце калоны іншых партызанскіх злучэнняў Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы.

За суткі партызаны пераадолелі адлегласць у 40 кіламетраў і дасягнулі наваколляў вёскі Старыя Ліпніцы (цяпер – Ліпніца Клічаўскага раёна), дзе і размясціліся на некалькі дзён. 16 лютага варожыя самалёты абстралялі партызан з паветра, а 18 лютага да вёскі Старыя Ліпніцы падышоў нямецкі карны атрад і пачаў абстрэльваць лес з танкаў і артылерыі. 122-гі полк зноў быў вымушаны
зняцца з месца: фарсіраваным маршам рушыў на поўнач, перайшоў раку Ольса і размясціўся на ўскрайку лесу ў 4 км паўднёва-ўсходней ад вёскі Каменны Барок. Яшчэ праз некалькі дзён партызаны адышлі ва Усакінскі лес – у былы летні лагер 208-га партызанскага палка ў 7 км
на паўночны захад ад вёскі Усакіна, дзе і заставаліся да пачатку сакавіка.

Такім чынам, на працягу лютага 122-гі партызанскі полк прытрымліваўся простай тактыкі: манеўраваць, не ўступаць у адкрытыя баі з праціўнікам, але рабіць засады на дарогах, якія немцы
маглі выкарыстоўваць для падыходу да палка. Страты партызан у лютым ад бамбёжкі, абстрэлаў, нечаканых сустрэч з праціўнікам і хвароб склалі 9 чалавек. Пры гэтым немцы спалілі лагер палка. Партызаны страцілі харчовыя базы і зрасходавалі свае рэзервы прадуктаў харчавання і фуражу. З-за яго недахопу адбываўся моцны падзёж коней – іх колькасць у палку скарацілася са 116 да 71.

Некаторае ўяўленне аб нарыхтаваных на зіму запасах прадуктаў харчавання, у прыватнасці збожжа, вынікае са справаздачы начальніка штаба 122-га палка, складзенай у пачатку кастрычніка 1943 года. Так, партызаны нарыхтавалі і закапалі 50 тон збожжа, 3 тоны жытняй мукі і 2 тоны ячменных круп, а таксама непаказаную колькасць бульбы. Варта адзначыць, што асабовы склад 122-га палка на 1 лютага 1944 года налічваў 943 чалавекі.

5 сакавіка 1944 года камандаванне 122-га партызанскага палка «За Радзіму» атрымала загад перадыслацыравацца ў Бялыніцкі раён і ўзяць пад кантроль грунтавую дарогу Бялынічы–Чачэвічы. На наступны дзень першы і трэці батальёны размясціліся ў Цяхціне, а другі – у вёсках Гута, Гарцаў і Чырвоная Слабада, штаб палка – у Аксенькавічах. Ва Усакінскім лесе засталіся параненыя байцы і рота аховы ў зімовым лагеры 277-га партызанскага палка (у дакументах – «лагер таварыша Ізоха»). Аднак увесь сакавік выдаўся для партызан неспакойным, ім прыходзілася пад ціскам праціўніка
яшчэ некалькі разоў пакідаць месцы сваёй дыслакацыі і зноў перамяшчацца ва Усакінскі лес.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ, краязнаўца.

Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»

Последние новости

Культура

В Белыничах прошел межрегиональный фестиваль «Золотая мелодия»

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла молодежная ярмарка вакансий

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Некогда скучать старосте деревни Заполье Лилии Лазаревой

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах начал работу сервис «А1 Такси»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Жизнедеятельность населения Белыничского района в центре внимания

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Расписание движения автобусов в Белыничском районе на Радуницу

17 апреля 2026
Читать новость