Темы

Выпускнікі Машчаніцкай школы сабраліся разам праз паўстагоддзя

Выпускнікі Машчаніцкай школы сабраліся разам праз паўстагоддзя

У гэтым годзе мне пашанцавала пабываць на сустрэчы выпускнікоў Машчаніцкай школы. Гэта падзея пакінула вялікі след у маім сэрцы. Бо гэтыя людзі праз паўстагоддзя пасля заканчэння школы па-ранейшаму сябруюць, цікавяцца адзін адным і свята берагуць памяць пра ўстанову, пра сваіх настаўнікаў. Іх гісторыі – пра любоў да малой радзімы, пра каханне, якое пачалося за школьнай партай, спартыўныя дасягненні і пра тых, каго ўжо няма побач.

Сустрэча выпускнікоў 1976 года, якая сабрала 32 чалавекі з самых розных куткоў Беларусі, пачалася не з урачыстых прамоў, а з успамінаў. Усяго ў той год сцены роднай Машчаніцкай школы пакінулі 58 вучняў. Сёлета тыя, хто здолеў знайсці час для сустрэчы праз паўстагоддзя, пераступілі яе парог і нібыта вярнуліся ў той далёкі час, калі ўсё жыццё было наперадзе. Яны павольна прайшлі па знаёмых калідорах, зазірнулі ў кабінеты, дзе некалі для іх гучаў звонок, ішлі ўрокі, а за партамі сядзелі яны самі – маладыя, няўрымслівыя, поўныя планаў і мараў. Сцены памятаюць іхнія галасы, а ў паветры нібыта дагэтуль вітае пах школьных падручнікаў.

Хтосьці моўчкі праводзіў рукой па даўно знаёмых сценах, хтосьці ўсміхаўся ўспамінам, а хтосьці не хаваў слёз. І самым кранальным момантам гэтай сустрэчы стала тое, што на ганку школы выпускнікі ўзяліся за рукі і заспявалі. «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались!» – песня, знаёмая амаль кожнаму з юнацтва, гучала па-асабліваму: пераробленая на свой лад, з новымі словамі, у якіх была і любоў да роднай школы, і ўдзячнасць настаўнікам, і туга па тых, каго ўжо няма побач. Да гэтай справы з усёй адказнасцю падышоў Яўген Шлімакоў, які сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку пасля кар’еры ваеннага. Гэты момант стаў адным з яркіх акордаў вечара – і светлым доказам таго, што традыцыю былыя аднакласнікі не проста памятаюць, а берагуць, падтрымліваюць і перадаюць далей. Бо песня, як і сяброўства, не мае тэрміну даўнасці.

– На жаль, 18 нашых аднакласнікаў ужо няма ў жывых, – уздыхаюць Таццяна Снытко і Валянціна Юшкевіч, апошняя ў дзявоцтве Ігнатовіч. – Але тыя, хто прыйшоў, прынеслі з сабой не сум, а цёплую ўдзячнасць школе і настаўнікам. Памяць і сяброўства – мацнейшыя за час. Выпускнікі стварылі агульны чат у Viber, і гэта нас вельмі яднае.

«Мы ўвабралі любоў да гэтай зямлі ўсім сэрцам»

Першая суразмоўца – Таццяна Снытко, дачка настаўніка гісторыі Сямёна Антонавіча Снытко, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Яна ўспамінае:

– Мы любім сваю малую радзіму, тое месца, дзе мы нарадзіліся, дзе нам далі асновы навук. І гэтая любоў да роднага – ад нашых настаўнікаў. Мой бацька ваяваў, потым на ваенна-грузінскай дарозе яго застала тэрміновая армейская служба. Ён мне з дзяцінства распавядаў, як да гэтага месца, каля школы, ля бяроз, яго падвезла грузавая машына. «Я так бег да сваёй роднай хаты, я так сумаваў па сваёй Машчаніцы!». Ён і іншыя нашы настаўнікі перадалі любоў да свайго роднага куточка нам, навучылі шанаваць яго не менш за маці.

Таццяна Сямёнаўна разам з іншымі аднакласнікамі пералічваюць настаўнікаў, якія пакінулі след у іх сэрцах: дырэктар Аляксандр Аляксандравіч Лобач і яго жонка Юлія Паўлаўна, Людміла Антонаўна Любецкая, Вольга Іванаўна Сімаковіч, Леанід Іванавіч Нізаўцоў, Фёдар Рыгоравіч Аржаны, Пётр Кірылавіч Лапушкін, Іван Елісеевіч Свірэйка, Міхаіл Давыдавіч Мардачоў, Сямён Іванавіч Лобараў, Іван Іванавіч Усаў, Міхаіл Давыдавіч Усаў, Ганна Мацвееўна Усава, Васіль Захаравіч Лявончык, Раіса Ціханаўна Кандратава.

– Яны вельмі гэтыя мясціны паважалі, – кажа Таццяна Снытко.

Асабліва кранае ўспамін пра першую настаўніцу Надзею Сідараўну Бабруйскую:

– Калі мы былі ў першым класе, яна сказала: «Я не дажыву, але вы дажывеце да тых часоў, калі паўсюль будзе камунізм». Камунізму не здарылася, але патрыятычныя ідэалы і любоў да зямлі мы ўвабралі ўсім сэрцам. І нас сюды цягне – і ў гэтую школу, і ў гэтыя мясціны. Гэта як вяртанне ў той далёкі час, калі мы былі маладыя. Усе мы родам з Машчаніцы!».

– Школа наша была вельмі спартыўнай, – працягвае Таццяна Снытко.

– Я сама займалася гандболам, гуляла за Бялыніцкі раён. Мы выступалі на спаборніцтвах. У мяне тады ланцужок быў на шыі, і суддзя кажа: «Знімі». А я не зняла, і мяне дыскваліфікавалі. Так я і не атрымала разрад. Але спорт я не закінула, з аднакласнікамі мы вельмі любілі турзлёты! У нашай школы быў добры спартзал, футбольнае поле, а побач – лес. На ўроках працоўнага навучання мы збягалі туды. Будзе ісці ўрок рускай мовы ці фізікі, матэматыкі, а хлопцы ўсё яшчэ там бегаюць. Я таксама вельмі люблю валейбол. Калі ўжо стала працаваць, у нас былі выезды са спартыўнымі гульнямі.

Юбіляры ў адзін голас адзначаюць, што ўсю гэту любоў да школы і родных мясцін ім прывілі менавіта настаўнікі, калектыў якіх быў у той час наймацнейшы.

Яшчэ адзін суразмоўца – Уладзімір Шутоў – сёння дэкан факультэта фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова. Ён гаворыць пра тое, што школа дала ім не толькі веды, але і арганізатарскія здольнасці:

– Тое, што мы сабраліся разам, гэтыя лідарскія, кіраўніцкія рысы – яны, відаць, былі ў большасці з нас яшчэ з самага пачатку. І менавіта дзякуючы нашым настаўнікам, якія ўклалі ў нас вельмі шмат, мы дасягнулі таго, што маем сёння.

Ён з удзячнасцю ўспамінае настаўнікаў-доўгажыхароў: «Слава Богу, што Вольга Іванаўна Снытко, Іван Іванавіч Усаў яшчэ жывыя. Мы просім у Бога, каб ён прадоўжыў ім жыццё як мага даўжэй».

– На жаль, сярод нашых выпускнікоў ужо многіх няма, – працягвае Уладзімір Уладзіміравіч. – І я, і мая жонка Людміла, з якой мы разам яшчэ са школы, вельмі-вельмі пастараліся, каб вечар нашай сустрэчы быў асаблівым. Мы падрыхтавалі відэарад пад песню Стаса Міхайлава «Воспоминания»: сабралі фотаздымкі ўсіх настаўнікаў. Мы ж вучыліся на цэнтральнай сядзібе саўгаса Каліноўскі, і ў пятым-сёмым класах да нас далучаліся вучні пасля заканчэння Сякерская, Забалоцкай, Маламашчаніцкай, Асавецкай, Карытніцкай, Старасельскай і Забаўскай пачатковых школ. Нам удалося сабраць фотаздымкі амаль усіх настаўнікаў пачатковых класаў. Думаю, сёння мы зрабілі вялікую працу, і гэта кранальны момант.

Уладзімір Уладзіміравіч расказаў і асабістую гісторыю кахання, якая пачалася ў школе:

– Мы з Людмілай сталі сябраваць у сёмым класе. Затым яна праводзіла мяне ў армію, дачакалася. Мы пажаніліся. Да заканчэння ўніверсітэта ў нас ужо было двое дзяцей. Я адпрацаваў маладым
спецыялістам тры гады, потым паступіў у аспірантуру. І калі стаў кандыдатам навук, дацэнтам, мая службовая кар’ера пайшла хутка ўгору. Вось ужо 32 гады кірую факультэтам. Напэўна, гэта рэкорд не толькі ў Магілёўскай вобласці, але і ў Беларусі.

Ён дадаў, што на сустрэчы ёсць яшчэ адна пара:

– Аляксандр Маргуноў і Любоў Галаўнёва (дзявочае прозвішча. – Заўв. аўтара) стварылі цудоўную сям’ю, нарадзілі трох сыноў, ужо і ўнукаў пабачылі. Так што ў нас дзве сямейныя пары. І сёння тое, што мы тут разам, – шчасце.

Варта адзначыць, што кожны, хто знайшоў час прыйсці на сустрэчу, унёс значны ўклад у яе арганізацыю. Напрыклад, за музычнае суправаджэнне адказвала Ала Цыбульская, а сімвалічны торт для аднакласнікаў Валянціна Юшкевіч спякла сама.

Гэтая сустрэча – не проста ўспамін. Гэта сведчанне таго, што сапраўдная дружба і любоў да сваёй школы не маюць тэрміну даўнасці. Яны жывуць у сэрцах выпускнікоў, у іх дзецях і ўнуках, у песнях пад гітару і ў ціхіх размовах пра мінулае. І хоць многіх настаўнікаў і нават вучняў ужо няма побач, іх словы, іх любоў да роднай зямлі засталіся ў кожным, каго праз 50 гадоў аб’ядноўваюць родная школа і родная вёска.

Наталля Бародзька.
Фота аўтара

В Белыничах пенсионерка отдала курьеру почти 230 тысяч рублей

Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»

Последние новости

Общество

Более 200 событий по всей стране: стартует Белорусская неделя предпринимательства-20

16 ноября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский протеиновый завод увеличит переработку сырья до 35 тысяч тонн в год

16 ноября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошёл турнир по мини-футболу

16 ноября 2026
Читать новость
Общество

Волшебство, не иначе: у «Белпочты» новая коллекция новогодних открыток

16 ноября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыниском районе пройдет профилактическая акция «Безопасная цифровая среда»

16 ноября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Трудовой путь жительниц Белыничского района

16 ноября 2026
Читать новость