Темы

Як жывецца і працуецца маладому спецыялісту Уладзіславу РЫЖКОВІЧУ

Як жывецца і працуецца маладому спецыялісту Уладзіславу РЫЖКОВІЧУ

Як жывецца і працуецца маладому спецыялісту Уладзіславу РЫЖКОВІЧУ, занятаму ў сельскай гаспадарцы раёна.

Складана ўявіць, што гэтаму 21-гадоваму маладому чалавеку прыходзіцца кіраваць амаль двума дзясяткамі вопытных слесараў, рамонтнікаў, механікаў. З раніцы Уладзіслаў Рыжковіч шчыруе на машынным двары ААТ «Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне», рамантуе разам са сваімі падначаленымі сур’ёзную сельскагаспадарчую тэхніку. Увечары ж, пасля працы, ён ідзе на стадыён, прабягае каля 5-ці кіламетраў. І ўжо дома засынае з кнігай любімага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка ў руках.

Менавіта яго лёгкі і глыбокістыль напісання навеяў некалі Уладу ідэю атрымаць пасля школы адукацыю журналіста. Але не склалася. Тэхнікай асабліва ён ніколі не цікавіўся, проста пайшоў вучыцца туды, куды праходзіў па балах – скончыў у родным Клічаве аграрна-тэхнічны каледж, атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка і не шкадуе. Вось ужо два гады, як малады хлопец – самастойны чалавек і ў апошні час – з даволі нядрэнным заробкам. Нават атрымліваецца дапамагаць грашыма маці. У пачатку працоўнай дзейнасці яму далі асобны пакой у інтэрнаце. Ужо праз год інжынеру па ахове працы Рыжковічу прапанавалі пасаду загадчыка машыннага двара. Напачатку было няпроста ўнікнуць у працэс, на дапамогу прыходзіў настаўнік – галоўны інжынер Валерый ПАЎЛЮЧЭНКА, падтрымліваў і дырэктар сельгаставарыства Аляксандр ВЯСЕЛЕЎ.

На сённяшні дзень Уладзіслаў амаль з усёй сельскагаспадарчай тэхнікай «на ты», але рамонт камбайнаў даецца яшчэ няпроста.

– Акрамя Улада ў нас у калектыве працуе яшчэ каля дзесяці маладых спецыялістаў. Усе вельмі працавітыя, зацікаўленыя самаразвіццём дзяўчаты і хлопцы, – паведаміла Кацярына ВЯСЕЛЕВА, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РАПТЗ. – Усе маюць між сабой і са старэйшымі калегамі вельмі добрыя зносіны. Час ад часу выязджаем на экскурсіі па гістарычных месцах, збіраемся на карпаратывы, удзельнічаем у спартыўных мерапрыемствах. Уладзіслаў, напрыклад, у мінулым годзе заняў 1 месца ў спаборніцтвах па легкаатлетычным кросе, што праводзіліся між супрацоўнікамі прадпрыемстваў раёна. Даволі часта моладзь пасля абавязковай адпрацоўкі застаецца і далей працаваць у нас. Даецца матэрыяльны стымул: зарплату адразу ж павышаюць амаль на 200 рублёў, маецца перспектыва атрымаць сваё жыллё. За апошні час толькі два спецыялісты пакінулі сельгаставарыства і толькі таму, што былі прызваны на службу ў армію.

Да сканчэння абавязковай адпрацоўкі Уладу Рыжковічу застаецца крыху больш за месяц. Ехаць адсюль ён нікуды не збіраецца. Навошта?! Ёсць перспектыва перасяліцца з інтэрната ў прыватны дом, абзавесціся гаспадаркай. Каханая дзяўчына Улада Вікторыя, з якой пазнаёміліся яшчэ ў школе, зараз вучыцца ў Мінску на лінгвіста.

А яшчэ Уладзіслаў заканчвае аўташколу, засталося толькі здаць экзамены і атрымаць правы кіравання аўтамабілем. Хутка, глядзіш, і сваім абзавядзецца.

Лілія АПАРОВІЧ.
Фота аўтара.
 

Последние новости

Новости района

В ОАО «Новая Друть» определился второй зерноуборочный экипаж, намолотивший более тысячи тонн зерна

13 августа 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко подписал указ, направленный на развитие сотовой связи

12 августа 2025
Читать новость
Новости района

Третий экипаж «двухтысячник» и второй водитель определились в СПК «Колхоз «Родина»

12 августа 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском ОАО «Агросервис» и ОАО «Новая Друть» определились герои жатвы

11 августа 2025
Читать новость
Общество

Беларусь и дружественные страны: перспектива развития политических, культурно-исторических, экономических и социальных связей

11 августа 2025
Читать новость
Новости района

Уборка урожая: наши герои жатвы бьют рекорды

9 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем